|
|
Беларусы з больш, чым 20 краінаў свету збяруцца разам. 23-24 ліпеня ў Менску пройдзе VI з'езд беларусаў свету. Аднак невядома, ці ўсе дэлегаты з-за мяжы змогуць атрымаць беларускія візы. Як вядома, цяпер не маюць такой магчымасці старшыня Беларускага саюза ў Польшчы Яўген Вапа, старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька і доктар Лена Глагоўская.
Кажа Ніна Шыдлоўская са Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»:
– Шчыра спадзяемся, што ўсё ж такі будзе перагледжана стаўленне. Спадзяемся, што ўсё ж такі гэта магчыма было рашэнне адносна гэтых асобаў на пэўны перыяд, скажам кан'юктурны. І ўсё ж такі больш глабальная і значная матывацыя будзе знойдзена. Мы будзем рабіць захады і спадзяемся, што хаця б на з'ёздзе гэтыя людзі, важныя людзі і для дыяспары, і для працы самога з'яезда, змогуць прысутнічаць.
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” запачаткавала правядзенне з’ездаў беларусаў свету 20 гадоў таму. Сёлетні аргкамітэт па правядзенні ўзначаліў акадэмік Радзім Гарэцкі.
Цалкам гутарка з Нінай Шыдлоўскай у далучаным гукавым файле.
Гутарыў Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя
Фота budzma.org