Зборнік анталогіі паэзіі з нагоды паўстання 1863

Зборнік анталогіі паэзіі з нагоды паўстання 1863


Вядомы беларускі архівіст, даследнік XIX стагоддзя Язэп Янушкевіч выдаў зборнік анталогіі беларускіх паэтаў, прысвечаны Кастусю Каліноўскаму і падзеям паўстання 1863 года. Укладальнік упершыню змясціў у кніжцы “Лісты з-пад шыбеніцы” – творчую спадчыну Каліноўскага перакладзеную на ангельскую, польскую ды ўкраінскую мовы:

– У кнізе змешчаны “Лісты з-пад шыбеніцы” не толькі па-беларуску, але на польскай мове і ўкраінскай, а таксама на ангельскай мове. Пераклад быў зроблены ў 80-я гады Янкам Запруднікам і Томасам Бэрдам. Лічу, што гэта вельмі ўдзячны накірунак, таму што далёка не ўсе нашыя суседзі ведаюць, за што беларусам і ўвогуле еўрапейцам варта цаніць постаць Кастуся Каліноўскага.

Кніжка мае ілюстрацыі, сярод якіх фота тэстамэнту Кастуся Каліноўскага, які быў напісаны ў сакавіку 1864 года з Лукішскай турмы. Выданне ажыццёўлена ўласнымі сродкамі ўкладальніка.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гродна, фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя