Г. Бураўкін: Някляеў яшчэ і адзін з найлепшых нашых паэтаў

Г. Бураўкін: Някляеў яшчэ і адзін з найлепшых нашых паэтаў


Таццяна Процька і Генадзь Бураўкін распаўсюдзілі ў СМІ заяву, у якой яны заклікалі ўсіх неабыякавых людзей дапамагчы высветліць лёс Уладзіміра Некляева.

Моцна збітага Некляева невядомыя выкралі са шпіталю і вывезлі ў невядомым накірунку. Кажа Генадзь Бураўкіна:

- Нас турбуе, што мы не можам даведацца, дзе Уладзімір Някляеў, а значыць мы не можам да некага звярнуцца з канкрэтнымі пытаннямі, з просьбамі. Мы не можам аказаць нейкую юрыдычную дапамогу Уладзіміру Пракопавічу, калі ён мае ў ёй патрэбу. Вось у гэтай такой вельмі трывожнай, недарэчнай, незразумелай сітуацыі мы з Таццянай Процькай і зрабілі гэтую заяву. Мы лічым, што Някляеў не толькі кандыдат у прэзідэнты, Някляеў выдатны беларускі сучасны паэт, адзін з лепшых беларускіх паэтаў апошняга часу.

Таццяна Процька і Генадзь Бураўкін звярнуліся таксама да іерархаў розных канфесій з просьбай заклікаць вернікаў маліцца за ўсіх пацярпелых і затрыманых у Мінску.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя