Падчас агучвання вынікаў працы місіі назіральнікаў АБСЕ з адкрытым зваротам да Генеральнага пракурора Рыгора Васілевіч звярнулася жонка Ўладзіміра Някляева – Вольга.
Перадае наш карэспандэнт Сяргей Будкін:
- Яна папрасіла мікрафон падчас канферэнцыі, прадставілася і сказала, што шукае мужа ўжо 12 гадзін, што звярталася і ў МУС і ў КДБ і ў пракуратуру і абзванівала пастарункі, але пра месцазнаходжання Ўладзіміра Някляева аніякіх звестак няма. Вольга таксама папрасіла разабрацца з фактамі збівання людзей увечары 19 снежня на вуліцы Калектарнай ды на плошчы Незалежнасці. Копію звароту прыняў Тоні Лойд – назіральнік ад АБСЕ. У патрабаваннях, якія выставіла Місія як раз быў зварот да ўладаў, каб яны як мага хутчэй паведамілі пра месцазнаходжанне затрыманых кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама пра тое, якая іх чакае будучыня.
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя