|
|
Жыцьцё й дзейнасьць паэта й нашага былога супрацоўніка ўспаміналі ў Менску. У Менску прайшла вечарына памяці паэта Юрыя Гуменюка, які загінуў у Гoрaдні 19 студзеня. Праз доўгі час Юры супрацоўнічаў таксама з нашым радыё. Вечарына адбылася ў Дзяржаўным архіве-музэі літаратуры, які месьціцца ў колішнім касьцёле сьвятога Язэпа. Вёў вечарыну паэт Віктар Жыбуль.
Паэт Зьміцер Вішнёў, які быў добрым знаёмцам Гуменюка, выказаў абурэньне на адрас Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Зьміцер Вішнёў апавёў, што ён рыхтуе да выданьня пасьмяротную кнігу Гуменюка. Зьміцер прадэманстраваў унікальнае відэа, дзе Юры Гумянюк чытае свае вершы ў 1996 годзе.
Літаратар Юрась Пацюпа быў знаёмы з Гуменюком яшчэ ад студэнцкае пары. Юрась распавёў, якім запомніў Гуменюка ад першага знаёмства.
Паэт Серж Мінскевіч ведаў Юрыя Гуменюка ажно ад 1990 году. Мінскевіч прыгадаў, што верш Гуменюка “Сьлімакі” ў свой час выклікаў абурэньне старэйшых літаратараў.
Літаратар Юры Барысевіч выказаў меркаваньне, што ў свой час зьяўленьне суполкі Бум-бам-літ кепска паўплывала на Юрыя Гуменюка.
КАЛІ ЛАСКА, СЛУХАЙЦЕ ПОЎНУЮ ВЭРСЫЮ Ў ГУКАВЫМ ФАЙЛЕ
Арцём Багданаў, Менск