У Лідзе адкрылася выстава “Абуджаная памяць”

У Лідзе адкрылася выстава “Абуджаная памяць”


У літаратурным філіяле Лідскага гісторыка-мастацкага музея адкрылася выстава – “Абуджаная памяць”. Яна прысвечаная 15-годдзю гісторыка-літаратурнага часопіса “Лідскі летапісец”. У адным з пакояў музея сабраныя ўсе нумары часопіса, які пабачылі свет за гэты перыяд, рукапісы матэрыялаў, а таксама камп'ютар, фотаапарат і іншае абсталяванне, з дапамогаю якіх пачыналі выходзіць першыя нумары “Лідскага летапісца”. Распавядае адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар выдання Станіслаў Суднік:

– Усё тое, што надрукакана ў «Лідскім летапісцы» – гэта не навізна, гэта людзі ведалі і гэта ўсё дзесьці было ў іхнай свядомасці. А калі гэта ўся інфармацыя стала апублікованая, то яна ажыла. Гэтая памяць, якая дзесьці тлела, яна ажыла і стала даступная ўсім.

Па падліках галоўнага рэдактара часопіса, за 15 год выдання, выйшла каля трох тысячаў старонак тэкста на тэму гісторыі Лідскага павета. Наведвальнікі выставы “Абуджаная памяць” маюць магчымасць пагартаць кожны, з выдадзеных за гэты перыяд нумароў часопіса “Лідскі летапісец”.


Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя