Прайшла прэзентацыя кнігі Алеся Пашкевіча “Сімъ Победиши”

Прайшла прэзентацыя кнігі Алеся Пашкевіча “Сімъ Победиши”


У гарадзенскай галерэі “Крыга” адбылася прэзентацыя рамана ды эсэ Алеся Пашкевіча «Сімъ Победиши». Літаратар звяртаецца да гісторыі кнігі. Раман напісаны ў прыгодніцкім жанры і асвятляе сярэднявечча і сучаснасць. Крытыкі мяркуюць, што на кніжным рынку нашай краіны такога характару кніжак не хапае.

У кнізе сустракаюцца друкар Іван Федаровіч і наш сучаснік Іван Федарэнкін, Кацярына Ягелонка і студэнтка нашых дзён Кацярына. Для Алеся Пашкевіча напісаць такую кнігу было даўняй марай.

- Гэтая кніга была задумана яшчэ нават у часы студэнцтва, калі я з зайздрасцю глядзеў на тысячагадовыя рукапісныя інкунабулы, якія можна было паглядзець прадстаўнікам іншых нацый. У нас такіх кніг вельмі мала. І вось узнікла задумка пра гісторыю кгігі, як яна трапіла ў цяперашнюю Беларусь і далей на Усход. Але без чалавека кніга не існуе, таму задумаўся міфічна-легендарны афонскі ордэн.

Кніга выдадзена выдавецтвам «Кнігазбор». У ёй змешчаны таксама і эсэ аўтара. Набыць кніжку можна ў гарадзенскім выдавецтве «ЮрСаПрынт».

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя