|
|
Пабачыла свет пасмяротная кніга Мікалая Мельнікава
Кніга Мікалая Мельнікава, стваральніка народнага музея Васіля Быкава ў Гародні, выдана ў выдавецтве “Юрса-Прынт”. Гэта ўспаміны пра фармаванне самога музея, пра людзей, якія звязаныя з лёсам Гародні. Мікалай Мельнікаў зусім трохі не дачакаўся выхаду сігнальнага асобніка сваёй кніжкі "Жыў, каб жыла Айчына".
Вадавец Аляксандр Рыжы лічыць, што кніжка, якая спалучыла дакументальны аповед з разважаннямі аўтара, будзе карысная гарадзенцам і ўсім, хто цікавіцца творчасцю Васіля Быкава.
Аляксандр Рыжы:
- Я думаю, перш за ўсё, гэтая кніга для кожнага гарадзенца, паколькі ў кнізе згадваюцца цікавыя людзі, пра якіх так ці інакш забываем. Думаю, што тут, калі казаць пра эмоцыі, – перадусім абурэнне. Канешне, шмат чаго засталося за кнігай. Таму што, калі гэта было б яшчэ і ў кнізе... тыя экспанаты, якія ёсць у музеі, напрыклад, дыктафон з асабістым подпісам Быкава.
Рэдагаваў пасмяротнае выданне Мікалая Мельнікава вядомы гарадзенскі краязнаўца Алесь Госцеў. Набыць кнігу можна па замове ў самім выдавецтве, якое размешчана на вуліцы Карла Маркса ў Гародні.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя