Вядомыя ўдзельнікі "Бардаўскай восені 2010"

Бібліятэкар

Аляксей Красоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
20.09.2010 г.


У Мінску прайшоў адборачны канцэрт на конкурсную праграму Фестывалю беларускай аўтарскай песні "Бардаўская восень – 2010", што традыцыйна мае адбыцца напрыканцы кастрычніка на Беласточчыне.

9 канкурсантаў сёлеташняга фестывалю былі абраныя шляхам канцэртнага праслухоўвання праз кваліфікаванае журы, у склад якога ўваходзіў і галоўны арганізатар фестывалю, старшыня Звяза беларускай моладзі, Ігар Лукашук:

– Будуць тыя, якія ўжо былі на "Бардаўскай восені" ў мінулых гадах, якія не атрымалі гран-пры, але ўсё-такі імкнуцца да яго, ёсць таксама абсалютна новыя асобы, якія невядомыя ў асяроддзі ды якія паказалі сваю творчасць на сапраўды высокім узроўні

Па выніках канцэртнага адбору сярод прадстаўнікоў сёлеташняй конкурснай праграмы "Бардаўскай восені" такія выканаўцйы як Раман Яраш, Павел Сілівончык, Яўген Барышнікаў, гурт "Індра" ды іншыя.

Акрамя таго, аднаго з удзельнікаў конкурсу ў гэтым годзе абралі наведвальнікі інтэрнэт-парталу "Тузін гітоў", дзе быў арганізаваны адмысловы гіт-парад фестывалю, пераможцам якога стаў бард Максім Знак.

Сваю творчасць абраныя канкурсанты прэзентуюць з фестывальнай сцэны "Бардаўскай восені" ўжо праз месяц.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя