|
|
Чытанне ў горадзе забаранілі.
П’есу “Майткі” будуць чытаць 28 лютага а 20-й гадзіне, паведамляе тэатр “Крылы халопа” сваім прыхільнікам. Стаць гледачом можна на інтэрнэт-канале, а таксама на сайце тэатра.
Забараніла чытаць п’есу мастацкая рада, складзеная з чыноўнікаў і афіцыйных дзеячаў культуры, паведаміла рэжысёр тэатра Аксана Гайко. Забарона тычылася ўстаноў культуры, але адмовілі ў прадастаўленні памяшкання і прыватныя ўладальнікі, улучна з клубамі і нават кавярнямі.
Таму будзе закладзеная наватарская традыцыя інтэрнэт-тэатра. Гэта будзе першае ў Беларусі інтэрнэт-чытанне п’есы, падкрэсліваюць акторы тэатра “Крылы халопа”.
Тэатр падрыхтаваў для чытання серыю п’ес беларускіх драматургаў. “Майткі” — першая з іх.