Абвешчаны шорт-ліст прэміі за самую недарэчную назву кнігі


У шорт-ліст прэміі Diagram увайшлі шэсць твораў. У іх ліку кнігі пра Гітлера, галубятні, гоблінаў і алоўкі.
 
Прэмія Diagram Prize была задумана падчас Франкфурцкага кніжнага кірмаша. З 1978 года ўзнагарода штогод уручаецца часопісам The Bookseller. Спачатку пераможцаў вызначалі эксперты. Аднак з 2000 года лаўрэаты вызначаюцца шляхам публічнага галасавання на сайце выдання.

Як паведамляе РБК, сёлета ў лік намінантаў патрапілі такія кнігі, як "Ці быў Гітлер хворы?" (Was Hitler Ill?) Генрыка Эберле і Ганса-Ёахіма Ноймана, "Лофты Паўночнай Амерыкі: галубятні" (Lofts of North America: Pigeon Lofts) Джэры Гейна і "Як вастрыць алоўкі" (How to Sharpen Pencils) Дэвіда Рыса.

Таксама на атрыманне ўзнагароды прэтэндуюць кнігі з назвамі "Струк Бога: жыццё і прыгоды пеніса" (God's Doodle: The Life and Times of the Penis) Тома Хікмана, "Абараняем куратнік ад гоблінаў" (Goblinproofing One's Chicken Coop) Рэджынальда Бэйкелі і "Як чайныя бабы змянілі свет" (How Tea Cosies Changed the World) Лоані Праёр.

Крыніца: Эўрапейскае Радыё для Беларусі