|
|
Слуцкае Евангелле з'явіцца ў кожнай бібліятэцы Гародні
Амаль дакладную копію Слуцкага Евангелля можна цяпер знайсці ў кожнай бібліятэцы Гародні. Факсімільныя копіі паўтараюць упрыгожванні і арнаменты арыгіналу. Калі Евангелле будзе даступна ўсім зацікаўленым, паведамляе намеснік дырэктара Гарадской цэнтральнай бібліятэкі Наталля Свірыда:
– Евангелле атрымалі ў падарунак. Яго апрацоўваць будзе аддзел апрацоўкі. Будзем старацца хутчэй гэта ўсё зрабіць. Пасля выданні патрапяць у чытальную залу. Там любы чалавек, які прыйдзе, будзе атрымоўваць гэтае выданне па запыту.
Слуцкае Евангелле – рукапісны помнік канца XVI стагоддзя. Яно перапісана для князя Юрыя Алелькавіча, бацькі беларускай святой Соф’і Радзівіл.
Беларускае Радыё Рацыя