Моладзь чытае ў метро па-беларуску

Моладзь чытае ў метро па-беларуску


Чытаць у метро па-беларуску. Так моладзь Менску вырашыла адзначыць Дзень роднай мовы. Адзін з аўтараў ідэі – грамадскі актывіст Зміцер Хведарук:

– Я маю досвед чытання ў метро кніг на беларускай мове, калі вяртаюся дадому. Заўважыў, што людзі вельмі моцна звяртаюць увагу – ці вельмі ўважліва пазіраюць, ці нават пытаюцца, дзе я яе ўзяў, дзе набыў, чаму мяне гэта цікавіць. Або пачынаюць распавядаць гісторыі пра тое, што нехта вучыўся ці што паважае беларускую мову.

У сацыяльных сетках ідэю падхапілі. І нават прапанавалі новы варыянт: пакідаць кнігі у метро, каб іх маглі знайсці іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя