|
|
Марыя Баравік выдала першую сваю дзіцячую кнігу
На Глыбоччыне выйшла ў свет кніга для дзяцей вядомай паэткі Марыі Баравік пад назвай “Ціт”. “Гэта першая асобная кніга для дзетак. Раней мае дзіцячыя творы друкаваліся толькі ў зборніках, - кажа Марыя Баравік, - гэта занатоўкі вершамі і маімі малюнкамі жыцця дзяцей”.
Марыя Баравік:
- Мне прыйшла такая задума – напісаць вясёлыя вершы. Я ж працавала з дзецьмі, псіхалогію іхнюю ведаю, у мяне быў нават лялечны тэатр – міні-тэатр «Смяшылка». Усялякія выпадкі, якія адбываліся са мной і з дзецьмі, я занатавала. Прэзентацыю абавязкова зробім, асабліва ў тым месцы, дзе патрэбна сказаць пра беларускае слова.
Марыя Баравік плануе правесці некалькі прэзентацый кнігі на Глыбоччыне, а таксама ў Менску.
У кнізе галоўны герой – хлопчык Ціт, які трапляе ў розныя вясёлыя прыгоды і сваволіць. А паэтка-назіральніца далікатна, асцярожна карэктуе яго паводзіны. У кожным вершы ёсць павучальны намёк, які аўтарка прапануе знайсці чытачу.
Беларускае Радыё Рацыя