Названыя ляўрэаты «Залатога Апострафа»


Часопіс «Дзеяслоў» уручыў дзясятую па ліку штогадовую прэмію.

У намінацыі паэзія ляўрэатам «Залатога Апострафа» стаў Алесь Разанаў («Столькі і гэтулькі». Пункціры, № 57).

У намінацыі проза пераможцам названы Алесь Паплаўскі («Lapido». Аповесьць, № 58).

Ляўрэатам «Залатога Апострафа» ў намінацыі дэбют стала Марына Яўсейчык («Казкі лесу». № 61).

У асаблівай намінацыі «За ўклад у сучасную беларускую літаратуру» ўганараваны празаік Анатоль Кудравец.

Крыніца: Радыё Свабода