Фінішавала “Лябараторыя літаратурнага перакладу”

Фінішавала “Лябараторыя літаратурнага перакладу”


Два найлепшыя выпускнікі выдадуць кнігі сваіх перакладаў з польскае
 У Менску фінішавала “Лябараторыя літаратурнага перакладу”, якая трывала ад верасьня. Арганізатарымі лябараторыі былі Амбасада Польшчы ў Мінску сумесна са “Studia-Movia” й кракаўскім Інстытутам кнігі. Кіраўнічкай лябараторыі была знаная паляністка Інэса Кур’ян, зь якой мы й гутарым пра дзейнасьць і вынікі лябараторыі.

Ад верасьня ўдзельнікі за два разы на тыдзень праслухалі агулам 64 гадзіны лекцыяў і пабылі на 64-х гадзінах сэмінараў – амаль паўнавартасны курс на цэлы семестр! Плянавалася, што ў выніку зь ліку ўдзельнікаў лябараторыі абяруць адзінага пераможцу. Аднак так сталася, што дзьве асобы набралі аднолькавую колькасьць балаў.

Прыз пераможцам – магчымасьць выдаць кнігу ўласных перакладаў з польскае мовы.

Дарадца па культуры Амбасады Польшчы ў Мінску пані Эльжбета Шчэпаньска-Дамброўска дужа цешыцца вынікамі працы першай “Лябараторыі літаратурнага перакладу”.

ЦАЛКАМ СЛУХАЙЦЕ РЭПАРТАЖ У ДАЛУЧАНЫМ ГУКАВЫМ ФАЙЛЕ

Арцём Багданаў, Менск

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё