Выбары ў Беларусі нельга прызнаць свабоднымі і дэмакратычнымі, заявіў на прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Мінску кіраўнік місіі каротка-тэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ Тоні Лойд.
Паведамляе наш карэспандэнт:
- Тоні Лойд зазначыў, што Беларусь мусіць яшчэ прайсці значны шлях да таго, каб выбарчы працэс у Беларусі адпавядаў міжнародным нормам. Гэтыя выбары не змаглі даць Беларусі таго новага пачатку, якога яна заслугоўвае: працэс падліку галасоў быў недастаткова празрысты. “Я асабіста чакаю адказу ўладаў за арышты кандыдатаў, журналістаў і праваабаронцаў, - такую заяву зрабіў кіраўнік Місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ.