Выйшаў чарговы нумар “Лідскага летапісца”

Выйшаў чарговы нумар “Лідскага летапісца”


У Лідзе выйшаў чарговы нумар літаратурна-краязнаўчага часопіса “Лідскі летапісец”. У выданні традыцыйна змяшчаецца шэраг артыкулаў па гісторыі Лідскага краю. А таксама навуковыя даследаванні агульнагістарычных падзей на тэрыторыі Лідчыны Лявона Лаўрэша ў кантэксце вайны 1812 года, зазначае галоўны рэдактар часопіса Станіслаў Суднік:

- Тэма вайны 1812 года, і сутуацыя, якая складвалася ў Беларусі і ў беларусаў у выніку гэтай вайны. Таксама матэрыял да 175-годдзя з дня нараджэння Людвіка Нарбута. Гэта адзін з першых матэрыялаў, які ў нас будзе па паўстанні 1863 года.

Як зазначыў Станіслаў Суднік, значную частку нумару “Лідскага летапісца” займаюць матэрыялы, прысвечаныя 210-м угодкам з дня нараджэння Ігната Дамейкі. А таксама даследаванні фактаў ушанавання памяці навукоўца не толькі ў Беларусі, але і ў свеце.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя