"Адам Міцкевіч і тэатр"

"Адам Міцкевіч і тэатр"


Праект "Адам Міцкевіч і тэатр" стартаваў у Наваградку да 215-годдзя з дня нараджэння паэта і 75-годдзя адкрыцця дома-музея Міцкевіча. Як паведаміў дырэктар музея Мікалай Гайба, у юбілейны год музей вырашыў даць пляцоўку для выступу розным тэатральным калектывам з пастаноўкамі па матывах твораў вядомага ўраджэнца Наваградчыны. На прапанову выступіць у музеі адгукнуліся розныя калектывы.

- Есць розныя пастаноўкі, напрыклад, Дзяды. І мы вырашылі ў Наваградак запрасіць калектыў народнага слова з універсітэта імя М.Танка, калектыў «Марья-искусница», тэатр аднаго акцёра «Зніч», монаоперу “Адзінокі птах” пра апошнія дні жыцця Міцкевіча. Запрасілі ў сувязі з тым, што спаўняецца 75 гадоў з дня адкрыцця музея і 215 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча.

Як паведаміў дырэктар музея Мікалай Гайба, да 75-годдзя музея, які адзначаецца ў верасні, і 215-годдзя з дня нараджэння паэта, што адзначаць у снежні, у Наваградку адбудзецца таксама міжнародная канферэнцыя. Удзел у ёй, як плануецца, возьмуць музейныя ўстановы з польскіх Варшавы і Опінагуры, а таксама з літоўскіх Вільні і Каўнаса, прысвечаныя Міцкевічу. Запланаваны розныя выставы, лекцыі ды іншыя мерапрыемствы.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя