Памяці Сакрата Яновіча

Памяці Сакрата Яновіча


Смерць Сакрата Яновіча цяжкая страта для ўсёй беларускай літаратуры, лічаць гарадзенскія літаратары.

Паводле паэтэсы Дануты Бічэль, - “Сакрат Яновіч яшчэ і стваральнік новых асяродкаў беларускай літаратуры, адзін з тых, хто папулярызаваў беластоцкі дыялект беларускай мовы”:

- Гэтую мову таксама ствараў Сакрат Яновіч, гэта цэлая моўная плынь, бо ён вялікі пісьменнік, пісьменнік самабытны. Кожная фраза ў яго была прадуманая, кароткія апавяданні вартыя вялікіх апавяданняў. Вельмі шкада, я вельмі спачуваю ўсёй Беласточчыне, яго сябрам, літаратарам, яго маладзейшым калегам, яго сям’і, дзецям і цяжка хворай жонцы.

Пісьменнік, інтэлектуал, адзін з лідараў беларускай меншасці ў Польшчы Сакрат Яновіч памёр ноччу ў родным доме ў Крынках. Яму было 76 гадоў.

Творы Сакрата Яновіча можна знайсці на старонках інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат” і на “Беларускай палічцы”.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя