Менчукі змогуць вывучаць беларускую мову ў кавярні

Менчукі змогуць вывучаць беларускую мову ў кавярні


Вывучаць беларускую мову ў кавярні зараз могуць менчукі. На першую сустрэчу праекта "Мова ці кава" прышлі каля ста чалавек. Нефармальныя курсы роднай мовы прызначаныя для ўсіх, хто вучыў, але забыўся, ведае, але саромеецца размаўляць. Аўтар ідэі праекту Кацярына Кібальчыч упэўненая, што праблемы вырашаюцца даволі легка:

– Большасць беларусаў ведаюць мову, яны вучылі яе ў школе, чыталі, здавалі нейкія экзамены. Проста мова ў іх пасіўная і гэта праблема. Такімі курсамі вельмі лёгка іх разгаварыць. Таму наш асноўны прынцып – гэта пагружэнне ў моўную практыку.

Сустрэчы будуць праходзіць раз на тыдзень да пачатку лета. Выкладчыкамі запрошаны журналіст Глеб Лабадзенка, філолаг Алеся Літвіноўская і музыка гурта "Рэха" Андрусь Такіданг.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя