Затрыманыя журналісты БАЖ - у Ленінскім РУУС

Затрыманыя журналісты БАЖ - у Ленінскім РУУС


Паводле папярэдніх звестак большасць затрыманых журналістаў знаходзяцца ў РУУС Кастрычніцкага раёна Мінска. Вядома, што там Таццяна Бублікава, Цімафей Каспяровіч і Анджэй Пачобут. Санкт-Пецярбургскіх журналістаў адпусцілі раней.

Паводле Яніны Мельнікавай з БАЖУ пра гэта паведамляе ў Твітары Таццяна Бубулікава.

- Яны дагэтуль у Кастрычніцкім РУУС Таццяна Баблікава ёсць у Твітэры, і нават час ад часу яна адказвае на нашы пытанні. Мы зразумелі, што яны пакуль не ведаюць, што з імі рабіць. Але калі мы тэлефануем туды, і Таццяна піша нават, што яна чуе, як яны нам адказваюць, штоаніякіх спісаў няма, а пакуль няма спісаў туды не можа прыйсуі адвакат і сказаць: “я адвакат канкрэтнай асобы.”

Кастуся Лашкевіча адпусці сёння з раніцы. Затрыманымі застаюцца - Аляксанд Уладыка, Зміцер Саўка, Ільля Кузнецоў, Ірына Халіп, Вадзім Заміроўскі, Хрысціна Шацікава, Марына Войнава, Александра Астаф’ева з Пецярбургу, Юлія Рымашэўская, Сяргей Вазняк, Марына Антонава з «France Presse».

Аляксандра Фядуту затрымалі ўжо сёння зранку. Дзе знаходзіцца рэдактар сайту “Хартыя 97” Наталля Радзіна дагэтуль невядома.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя