Аляксандр Тамковіч раскажа пра жыццё пасля кратаў

Аляксандр Тамковіч раскажа пра жыццё пасля кратаў


"Жыццё пасля кратаў". Публіцыст Аляксандр Тамковіч рыхтуе да прэзентацыі новую кнігу. Аўтар распавядае пра тое, што адбывалася ў жыцці ўдзельнікаў трагічных снежаньскіх падзей 2010 года, людзей, якія адбылі арышты за ўдзел у гэтак званых “масавых беспарадках". «Паспрабаваў зафіксаваць гісторыю», - кажа Аляксандр Тамковіч:

– Потым, калі пройдзе час, можа так здарыцца, што мы пачуем розныя рэчы пра Плошчу. На мой погляд, патрэбныя такія кніжкі. Гэта фіксацыя моманту.

"Жыццё пасля кратаў" - гэта дадатак да кнігі «Супраць плыні», якая была прэзентавана год таму. Новае выданне аўтар пашырыў: змясціў 27 артыкулаў, узбагаціў фотаздымкамі, большасць з якіх друкуецца ўпершыню. Прэзентацыя кнігі "Жыццё пасля кратаў" запланавана на 26 лютага ў офісе Партыі БНФ у Менску.

Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя