Набудзь кнігу выдавецтва “Кнігазбор” і атрымай падарунак!


“Кнігазбор” разам з грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма” распачаў акцыю ў краме гродзенскага выдавецтва “ЮрСаПрынт”.

Набыўшы сучасную беларускую кнігу, вы атрымаеце прыемны падарунак – камплект паштовак.

Калі ж набудзеце два выданні “Кнігазбору”, падарункам для вас стане кампакт-дыск з сучаснай беларускамоўнай музыкай (у тым ліку дыск праекта “Перазагрузка”).

 
Выданні “Кнігазбору” 2012 году, прадстаўленыя ў кнігарні “ЮрСаПрынт”, і самі па сабе падарунак для чытача.

Сярод іх:

- зборнік апавяданняў Леаніда Маракова “Непамяркоўныя” - свежы, лёгкачытэльны стыль і вострыя, дынамічныя сюжэты, нібы прыдуманыя самой гісторыяй, самім жыццём;

- кніга Паўла Ляхновіча “Зялёны дуб” (Аповесць, апавяданні, навелы);

- “Апошні дзень” Анатоля Брусевіча, “Абібокі” Валерыя Казакова, першая кніга мастацкай прозы Паліны Качатковай “Матылі”

- “Сутарэнні Ромула” Людмілы Урублеўскай, “Кніга для спадарыні Эл” Леаніда Дранько-Майсюка, новыя вершы і пераклады Ірыны Багдановіч “Душа лістападу”;

- раман Алеся Пашкевіча пра ўладу тыранаў і ўладу слова “Сімъ побѣдиши”.

Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту — тры пары персанажаў-двайнікоў: цар Іван Жахлівы (Грозны) — і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон, — і прафесар-гісторык, які дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзідэнцкія выбары; першадрукар Іван Федаровіч (Фёдараў) — і тэлежурналіст Іван Федарэнкін.

А яшчэ — Кацярына Ягелонка, пляменніца караля Жыгімонта, якая не скарылася маскоўскаму цару і стала каралевай Швецыі, — і студэнтка Кацярына…

Крама выдавецтва “ЮрСаПрынт” знаходзіцца па адрасе: Гродна, вул. Карла Маркса,11.
Працуе з 10 да 19 гадзін з панядзелка па пятніцу.
Тэлэфоны для даведак: 77 18 20, 8 0295 87 84 11.

У Гродне выданні “Кнігазбору” можна набыць таксама ў краме “Кнігі і канцтавары” (вул. Савецкіх памежнікаў, 96).

Крыніца: Твой Стыль