А. Зарэмбюк: Заява раманчука - гэта здрада

А. Зарэмбюк: Заява Раманчука - гэта здрада


Былы кандыдат на прэзідэнты Яраслаў Раманчук заклікае да дакладнага расследавання падзеяў 19 снежня на плошчы Незалежнасці. Паводле ягоных словаў, у гэтым зацікаўлены як Еўразвяз, так і Расія.

Раніцай на прэсавай канферэнцыі ён заявіў: "На жаль, падчас мітынгу Мікола Статкевіч, Андрэй Саннікаў і Віталь Рымашэўскі заклікалі і павялі людзей на плошчу Незалежнасці. Там імі ж былі справакаваныя непарадкі і ды здзейсненая спроба захопу будынку Дому ўраду. Пад пагрозай апынуліся жыцці тысячы людзей. Андрэю Саннікаву, якога падагравала жонка Ірына Халіп, вельмі хацелася парушыць крохкі дыялог, які зараджаецца паміж Беларуссю і міжнароднай супольнасцю.”

На думку сябра рады Руху “ За Свабоду” – Алеся Зарэмбюка, такія словы – гэта проста здрада.

- На маю думку гэта здрада, таму што па тых шматлікіх відэа, якія былі даступныя ў інтэрнэце адразу пасля мірнай акцыі, было бачна, што Віталь Рымашэўскі спрабаваў спыніць правакатараў, які былі вокны і дзверы Дому ураду. Ён спрабаваў іх адпіхнуць і казаў, што мы адзін народ і давайце паважаныя сябры не будзем парушаць заканадаўства.

Заява Раманчука знайшла першыя водгукі сярод сябраў АГП. Віталь Сівіцкі на Фэйсбуку паведаміў:

- Калі Раманчук заявіў гэта каб уратаваць партыя, дык мне не патрэбная партыя такім коштам. Я афіцыйна заяўляю пра свой выхад з АГП. Шаноўныя аднапартыйцы, не трымайце на мяне крыўды, але ёсць рэчы важнейшыя за “чырвонага коніка.”

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя