В. Сазонаў: У спісах затрыманых нямала гродзенцаў

В. Сазонаў: У спісах затрыманых нямала гродзенцаў


У абласных цэнтрах краіны выбары прайшлі больш спакойна. Толькі былі затрыманыя актывісты, якія накіроўваліся ў Мінск, для таго, каб прыняць удзел у акцыі пратэсту.

Па словах гродзенскага праваабаронцы Віктара Сазонова, у спісе затрыманых падчас акцыі на Кастрычніцкай плошчы і далейшых падзей, ёсць імёны вядомых гродзенскіх апазіцыянераў, якія здолелі дабрацца да сталіцы:

- Сярод затрыманых у Мінску ёсць гродзенцы. І іх нямала. Зміцер Бандарчук, Юры Істомін, Андрэй Пачобут, Віталь Гуляк - гэта дастаткова вядомыя гродзенскія актывісты. Яны нейкім чынам даехалі ўсё ж такі да Мінска, бо былі выпадкі, што здымалі з цягнікоў, праглядалі аўтобусы. Спісы папаўняюцца, я думаю, што мы знойдзем яшчэ новыя і новыя імёны гродзенцаў.

У самім Гродне па словах Віктара Сазонава апазіцыянеры не праявілі актыўнасці, і пакуль невядома, ці збіраюцца ладзіць нейкія акцыі пратэсту супраць дзеянняў улады.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя