Друкарня, як у Заблудаве Хадкевіча

Друкарня, як у Заблудаве Хадкевіча


Стары друкарскі прэс, такі самы, на якім друкавалі першыя кнігі ў Заблудаве Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец, сённяшнія школьнікі ў ролі друкараў – нетыповы ўрок гісторыі і рэлігіі зладзіла Арлянская школа. Па словах пасла Яўгена Чыквіна, Заблудаўская друкарня і яе прадукцыя – вельмі істотная спадчына сённяшніх беларусаў Падляшша, а урок друкарства – добры спосаб на пазнанне гісторыі.

Яўген Чыквін:

- Рыгор Хадкевіч Івана Фёдарава, якога выгналі з Масквы, прытуліў і даў яму магчымасць у Заблудаве надрукаваць першыя друкаваныя кнігі кірыліцай. Гэта было навучальнае Евангелле і Часаслоў. Юрэк Андрэюк хоча адрадзіць гісторыю такімі паказамі. Дзецям будзе цікава, бо яны не толькі пачуюць пра даўняе кнігадрукаванне, але і пабачаць той самы працэс, які быў у першых друкарнях, пачынаючы ад Гутэнберга і Івана Фёдарава.

Друкарскі прэс на ўзор такога, якім карысталіся Фёдараў і Мсціславец, з’явіўся па ініцыятыве друкарні "Ортдрук". Знаёмства з друкарскім майстэрствам першадрукароў падмацавана адмысловым урокам па гісторыі кнігадрукавання. Апрача таго, кожны можа ўвасобіцца ў ролю друкара 16 стагоддзя.

Наталля Герасімюк, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.

Фота
  • Фота 1/5
  • Фота 2/5
  • Фота 3/5
  • Фота 4/5
  • Фота 5/5

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя