|
|
Моладзевы літаратурны часопіс “Верасень” хутка набудзе новае аблічча. Выданне было заснавана напрыканцы 2009 года. Канцэпцыя часопiса — друкаваць пераважна маладых лiтаратараў. Але ў кожным нумары таксама друкуюцца і сталыя творцы — каб захаваць пераемнасць, стварыць школу.
Галоўны рэдактар перыёдыка Эдуард Акулін паведаміў, што зараз ідзе праца над восьмым нумарам часопіса, які атрымае каляровае аздабленне.
- Восьмы нумар я хацеў бы ўбачыць у каляровым аздабленні. І калі ў нас пакуль што раздзелы – паэзія, проза, крытыка, публіцыстыка маюць чорна-белую графіку, то ўжо ў восьмым нумары будзе прысутнічаць каляровая. Мне проста цікава бачыць як часопіс развіваецца, якія метамарфозы, якая творчая эвалюцыя адбываецца з ім.
Пакуль што «Верасень» зарэгiстраваны з выхадам два разы на год. Аднак Эдуард Акулiн плануе давесцi яго да фармату квартальнага часопiса.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя