Данута Бічэль прэзентавала зборнік “Іду cцяжынаю да Бога”

Данута Бічэль прэзентавала зборнік “Іду cцяжынаю да Бога”


Зборнік духоўных вершаў “Іду cцяжынаю да Бога” прэзентавала гарадзенская паэтка Данута Бічэль. Мерапрыемства адбылося ў арт-галерэі “Крыга”, дзе сабраліся сябры і аднадумцы аўтаркі.

Творы прадстаўленыя ў кнізе - гэта вершы-малітвы, ў якіх слёзы радасці ідуць ад адной крыніцы - Бога, - кажа Данута Бічэль:

- Я напісала гэты зборнік думаючы пра нашу культуру ў цэлым, пра наш касцёл, але не ў сэнсе каталіцкі касцёл, а ўвогуле пра тыя дамы, дзе прымаюць Бога, моляцца Богу - і каталіцкі, і грэка-каталіцкі, і праваслаўны. Таму, што ў нас у асноўным усё ж такі больш малітоўных тэкстаў бярэцца з перакладаў, але ёсць у нас і свае тэксты.

Зборнік выйшаў да юбілею Дануты Бічэль у выдавецтве “Про Хрысто”. Асноўная частка вершаў, якія ў яго ўвайшлі, былі напісаныя на працягу апошніх гадоў.


Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя