А. Класкоўскі: Улада, відавочна, пачне закручваць гайкі

А. Класкоўскі: Улада, відавочна, пачне закручваць гайкі


Беларуская апазіцыя не можа занесці сабе ў палітычны актыў учорашнюю акцыю на Кастрычніцкай плошчы, зрэшты як і ўсю выбарчую кампанію, лічыць палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

Нескаардынаванасць дзеянняў у вызначэнні адзінага кандыдата,  нявызначанасць сцэнару на Плошчы - усё могуць стаць сур’ёзнымі падставамі для пераасэнсоўвання сітуацыі і ацэнкі дзеяздольнасці дэмакратыі ў Беларусі.

Такога меркавання прытрыіліваецца палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі.

- Можна было гадаць, на колькі жорстка ўлада будзе сябе паводзіць, на колькі яна вырашыць ісці да канца, калі ўсё адно гэтыя ілюзіі на дыялог з Захадам робяцца прывіднымі, ці можа ўсё ж такі яна пастараецца нейкія рэшткі свайго рэнэмэ, калі тут увогуле можна ўжываць такое слова, захаваць. Аднак перспектыва вымалёўваецца ўвогуле невясёлая, таму што вельмі імаверны такі сцэнар, што зараз, каб прадэманстраваць моц і непахіснасць, улада пачне закручваць гайкі яшчэ болей.

Што тычыцца адносінаў да беларускіх падзей з боку Еўропы і магчымага далейшага развіцця палітычнага сцэнару , то Аляксандр Класкоўскі прытрымліваецца меркавання, што Еўрасаюз не будзе вяртацца да ранейшых мераў, як візавыя і іншыя санкцыі. “Адносіны будуць па-просту замарожаныя”, - лічыць аглядальнік.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя