Яго няма дома. Паехаў

Яго няма дома. Паехаў


Нашы продкі заўсёды ўяўлялі сабе хваробы ў вобразе жывых стварэнняў.

Пра тое, як беларусы спрабавалі падмануць гэтых інфернальных істот, распавядае складальніца энцыклапедычнага слоўніка “Міфалогія беларусаў” Ірына Клімковіч:

– Існавала шмат народных спосабаў пазбавіцца ад ліхаманкі. У хаце, куды не жадалі, каб прыйшла хвароба, пісалі на дзвярах вугалем словы: “Яго няма дома. Паехаў”. І думалі, што якая-небудзь з сясцёр-ліхаманак прачытае гэты надпіс, паверыць і абыдзе хату бокам. Ад хвароб ратаваліся абворваннем паселішча, або стварэннем ахоўнага магічнага кола, лічылі, што праз такое кола хвароба не асмеліцца пераступіць.

У сучасным беларускім грамадстве некаторыя традыцыйныя ахоўныя практыкі дагэтуль запатрабаваныя. Так людзі вераць у лекавую моц вады са святых крыніц, звяртаюцца па дапамогу да варажбітак-знахарак. Цалкам матэрыял:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Малюнкі Валерыя Славука

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя