Каб захаваць творчую спадчыну мастакоў

Каб захаваць творчую спадчыну мастакоў


Як і дзе захоўваць творчую спадчыну мастакоў?

Віцебскі мастацкі музей шукаў карціны мастака Аляксандра Дасужава для нядаўняй пасмяротнай выставы па ўсіх прыватных калекцыях горада.

Праблема захавання спадчыны мастакоў як была так і застаецца актуальнай. Некаторыя мастакі самі рупяцца пра гэта і дораць свае карціны ў фонды музеяў, – кажа дырэктар Віцебскага мастацкага музея Вольга Акуневіч:

– Шмат мастакоў сёння перадаюць свае творы ў Віцебскі музей, і гэта, напэўна, вельмі важна, каб давяралі адно аднаму – і музей, і мастак. Каб была ўпэненасць у тым, што гэтыя творы захаваюцца, і што сапраўды яны будуць захоўвацца на вякі і выстаўляцца як напамін пра мастакоў.

Вялікія калекцыі сваіх работ падарылі Віцебскаму мастацкаму музею Рыгор Клікушын, Уладзімір Вітко, Фелік Гумен, Аляксандр Малей і многія іншыя.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя