Беларуска апынулася ў Малайзіі і не можа вярнуцца
Беларуская грамадская дзеячка Людміла Пеціна знаходзіцца на выспе Пенанг у Бату-Ферынгі.
Магчымасці вярнуцца на радзіму пакуль няма, колькі будзе доўжыцца эпідэмія — таксама невядома, распавяла сама суразмоўца:
– Спланавала круіз з Сінгапура і планавала таксама падарожжа па Малайзіі, Інданэзіі. Зроблена гэта было даўно, недзе ў кастрычніку ці ў лістападзе. Былі набытыя ўсе квіткі на пералёты, нават замоўлена пражыванне ў гатэлях. А да гэтага я тры месяцы знаходзілася ў Індыі, і вось ужо перад паездкай у Малайзію я атрымала паведамленне, што мой круіз быў адменены.
Яна знаходзіцца ў Малайзіі больш за месяц. На выспе пакуль нічога не працуе акрамя прадуктовых крамаў і аптэк. Авіярэйсы адмененыя, а калі будуць адноўленыя — не паведамляецца.
Беларускае Радыё Рацыя
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя