|
|
Менскае выдавецтва «Галіяфы», якое спэцыялізуецца на выданні сучаснай беларускай літаратуры, выступіла з ініцыятывай выдаць кнігу эсэістыкі трагічна загінуўшага гарадзенскага паэта Юрыя Гуменюка. Прычым сродкі, якія выдавецтва атрымае ад продажы кнігі, накіраваць на арганізацыю традыцыйнага паэтычнага фестывалю імя Юрыя Гуменюка ў Гародні. Дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў лічыць, што гэтае мерапрыемства ўзбагаціла б і культурнае жыццё Гародні.
Зміцер Вішнёў кажа, што найлепшым днём для правядзення гэтага фестывалю быў бы дзень нараджэння Юрыя Гуменюка – 24 верасня.