|
|
"Гедымін" Краўцэвіча і Гардзіёнка - сярод пераможцаў конкурсу “Мастацтва кнігі”
У Менску працягвае сваю працую ХХ міжнародны кніжны кірмаш, у межах якога традыцыйна ладзіцца Нацыянальны конкурс “Мастацтва кнігі”. Сярод лаўрэатаў сёлетняга конкурсу названа і кніга вядомага гісторыка, аўтара гістарычных перадач на нашым радыё Алеся Краўцэвіча.
Кніга называецца "Гедымін (1316-1341). Каралеўства Літвы і Русі" і апавядае пра гэтую славутаю постаць беларускай гісторыі.
Алесь Краўцэвіч:
- Кніга стала пераможцам у намінацыі "ЛІТ-фармат", гэта ацэньвалася само мастацтва афармлення кнігі – як зроблена вокладка, як зроблены дызайн, як падабраны шрыфты, як зроблены ілюстрацыі. І гэтую ўзнагароду атрымала выдавец Святлана Татарнікава. Дарэчы, гэта першая кніга новага яе выдавецтва. Мастак, аўтар ілюстрацый – Ігар Гардзіёнак. І асабліва мне прыемна як аўтару тэкста кнігі, што атрымала прэмію кніга не з дзяржаўнага, а з прыватнага выдавецтва.
Дыплом пераможцы і ганаровы знак-сімвал "Залаты фаліянт" у намінацыі "ЛІТ-фармат" уручаны дырэктару выдавецтва Святлане Татарнікавай. Уладальнікам жа Гран-пры ў намінацыі "Трыумф" стаў фотаальбом "Полацк. 1150", які летась выйшаў у выдавецтве "Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі".
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя