Юры Санько: Будзьце дома, граху не будзе

Юры Санько: Будзьце дома, граху не будзе


Каталіцкім вернікам сёлета выпала мажлівасць сустрэць Вербную нядзелю на небывалым свядомым роўні.

Пра выклікі часу і рэлігійнае жыццё кожнага ў адказ падчас Святой Імшы ў менскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на палявым алтары прэс-сакратар Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі Юры Санько:

– Пасха ў 2020 годзе будзе няпростай, не такой, як мы прызвычаіліся яе перажываць. Гэта і будзе сапраўдная праверка нашай веры. Сёння менш за ўсё патрэбныя спрэчкі, хто правы, а хто вінаваты. Сёння мы павінны прыслухацца і паклапаціцца адно пра аднаго з хрысціянскай любоўю. Калі не пойдзеце ў святыню, граху не будзе.

Клапоцячыся пра духоўнае развіццё вернікаў і перажываючы за фізіычнае здароўе парафіян, храмы Менску будуць праводзіць анлайн-трансляцыі асноўных падзей у прамым эфіры падчас усяго Вялікоднага перыяду.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя