Віртуальны шпацыр па Гродне: ля вытокаў Гараднічанкі


Разам з гісторыкам Андрэем Чарнякевічам мы шукалі вытокі ракі Гараднічанкі. Даведаліся, чаму яна так называецца, а таксам чаму гродзенцы пачалі называць яе “вонючка”.

Гараднічанка пачынаецца ля былой вёскі Забалаць. Працякае яна праз гістарычны цэнтр Гродна. У раёне Швейцарскай даліны злучаецца з прытокам Юрысдыка. Упадае ў Нёман паміж Старым замкам і Каложскай царквой.

“Сённяшні наш шпацыр пачынаецца недалёка ад вёскі Забалаць, – распавядае Андрэй Чарнякевіч.

– Гэтае месца вельмі дакладна перадае агульнае ўражанне: дзе бярэ пачатак Гараднічанка і яшчэ некалькі рэчак.  Акрамя Гараднічанкі, вакол якой паўстаў наш горад, там пачынаееца Зарачанка і трошкі далей Гажанка, якая ўпадае ў Нёман у межах Гожы. Таму гэтае месца, крыніца адразу некалькіх вытокаў, але нас цікавіць менавіта Гараднічанка”.

Hrodna LIFE

Крыніца: https://hrodna.life