А. Суздальцаў: Крэмль павінен адрэагаваць на падзеі ў Мінску

А. Суздальцаў: Крэмль павінен адрэагаваць на падзеі ў Мінску


Расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў выказаў думку, што жорсткі разгон беларускай міліцыяй мірных дэманстрантаў, збіцці і затрыманні, абавязкова будуць улічаныя Крамлём, які і без гэтага насцярожана ставіцца да Лукашэнкі, хаця і паважае выбар беларускага народу.

- Гэта вельмі сур'ёзны аргумент, адна справа разганяць у Маскве нацыяналістаў, якія выступаюць за ксенафобію, і зусім іншая справа разганяць людзей, якія патрабуюць справядлівага выбарчага працэса. Гэта паставіла Расію ў няпростую сітуацыю. І хоць Мядзведзеў не з'яўляецца прыхільнікам Лукашэнкі, які лічыцца чалавекам, з якім нельга дамаўляцца. У гэтай сітуацыі ўзнікае праблема з легітымнасцю чацвёртага тэрміну прэзідэнства Лукашэнкі.

Андрэй Суздальцаў лічыць, што высновы з таго, што адбылося у Мінску павінен зрабіць для сябе ня толькі Крэмль, але, напэўна, у першую чаргу, Еўрасаюз.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя