![]() |
![]() |
Электронная бібліятэка Беларускага дзяржаўнага універсітэта адкрыла свабодны доступ да калекцыі публікацый беларускіх даследчыкаў па гендэрнай тэматыцы, паведамляе сайт аб’яднання «Гендэрныя перспектывы».
У раздзеле прадстаўлена каля 700 даследаванняў па розных галінах навук: гендэр ў гісторыі, эканоміцы, сацыялогіі, філасофіі, псіхалогіі, педагогіцы і культуралогіі. Гэтая шырокая калекцыя будзе цікавая і карысная як студэнтам, магістрантам, аспірантам, так і выкладчыкам, навуковым і практычным работнікам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гендэрнай праблематыкай.
Падрыхтоўка дадзенай калекцыі арганізавана з удзелам Інстытута правоў чалавека і гуманітарнага права ім. Рауля Валенберга ў рамках акадэмічнага супрацоўніцтва з Беларускім дзяржаўным універсітэтам і іншымі ўстановамі вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы ўрада Швецыі ў асобе Шведскага агенцтва па міжнародным развіцці (Sida).
Будзьма беларусамі!
Крыніца: Будзьма беларусамі!