Тэатр імя Янкі Купалы анансуе новы анлайн-праект!


«Купалаўскі дома» – гэта паказы спектакляў з архіва тэатра, творчых вечароў артыстаў, сустрэч, святочных мерапрыемстваў ды іншых відэазапісаў, якія зможа паглядзець кожны ахвочы.

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з 27 сакавіка па 2 красавіка правёў «Тыдзень Купалаўскага online». На працягу тыдня гледачы ўбачылі чатыры рэпертуарных спектакля Купалаўскага тэатра дзякуючючы прамой трансляцыі і інтэрнэт-рэсурсам.

Агульная колькасць гледачоў усіх чатырох паказаў за тыдзень склала больш за 40 000 чалавек з Еўропы, Амерыкі, Азіі, Афрыкі. Падтрымку акцыі аказалі Міністэрства замежных спраў Беларусі і пасольства Беларусі за мяжой.

З улікам вялікай папулярнасці праекта і станоўчых водгукаў з боку аматараў тэатральнага мастацтва Купалаўскі тэатр працягвае заставацца са сваімі гледачамі на сувязі. Мы вельмі ўдзячныя ўсім аматарам тэатральнага мастацтва за такую ўвагу да нашых спектакляў і за тое, што многія з іх застаюцца з намі побач, нават у адсутнасць магчымасці наведаць тэатр.

Купалаўскі тэатр пашырае сваю прысутнасць у інтэрнэт-прасторы і анансуе новы праект «Купалаўскі дома» — гэта паказы спектакляў з архіва тэатра, творчых вечароў нашых артыстаў, сустрэч, святочных мерапрыемстваў і іншых відэазапісаў, якімі мы з любоўю і ўдзячнасцю гатовыя з вамі падзяліцца.

Расклад бліжэйшых паказаў:

5.04: спектакль-капуснік «жАрт to you» (2016 год);
7.04: творчы вечар Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Міронавай (з архіва Белтэлерадыёкампаніі);
8.04: спектакль «Офіс», Інгрыд Лаўзунд (рэж. Кацярына Аверкава);
10.04: спектакль «Хам», Эліза Ажэшка (рэж. Аляксандр Гарцуеў).

Прагляд даступны абсалютна бясплатна і без тэрытарыяльных абмежаванняў. Спасылка на прагляд будзе адкрыта на сайте kupalauski.by і ў сацыяльных сетках тэатра з 18.00 у дзень паказа да 18.00 наступнага дня.

За анонсамі наступных паказаў сачыце на сайце kupalauski.by і ў сацыяльных сетках тэатра.

Паводле прэс-рэлізу

Крыніца: Будзьма беларусамі!