|
|
Конкурс сярод дзяцей і юнацтва ладзіць афіцыйны Саюз пісьменнікаў Беларусі. Хаця паэтка ўваходзіла ў "неафіцыйны" Саюз беларускіх пісьменнікаў.
Таксама патронамі конкурсу сталі Брэсцкі аблвыканкам і адна з кафедраў Брэсцкага ўніверсітэта імя Пушкіна, піша абласная газета “Народная трыбуна”.
Будуць вызначаныя шэсць лепшых аўтараў твораў прозы, паэзіі і драматургіі. Асобна вылучаны і жанр эсэ. Вынікі будуць падведзеныя і прызы ўручаныя ў лістападзе.
Цікава, што ўзроставы цэнз для юнацтва ўсталяваны ў 30 гадоў.
Сёлета былой кіраўнічцы мясцовага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Ніне Мацяш споўнілася б 70 гадоў. Яна памерла ў 2008 годзе.