Сітуацыя з каронавірусам на Піншчыне

Сітуацыя з каронавірусам на Піншчыне


Па апошняй інфармацыі Пінскай цэнтральнай паліклінікі, у рэгіёне каронавіруснай інфекцыі не выяўлена, а на самаізаляцыі знаходзіцца 163 чалавекі.

Усе гэтыя асобы вярнуліся з-за мяжы і большасць з Польшчы. “Самае галоўнае – быць падрыхтаванымі да сустрэчы з гэтым вірусам”, – кажа лекарка Вера Селюжыцкая:

– Гэта гаворыць пра тое, што пакуль атрымліваецца запавольваць тэмп распаўсюджвання гэтай інфекцыі. Мы павінны быць гатовыя да сустрэчы з ёю. Зараз аб’яўлена самаізаляцыя для многіх хворых, гэта вельмі неабходнае мерапрыемства, трэба выконваць правілы самаізаляцыі і падчас самаізаляцыі трэба знаходзіцца дома. Гэтым вы дапаможаце медыцынскім работнікам. Бо хуткасць распаўсюджвання эпідэміі нашмат знізіцца.

Нагадаем, што ад 26-га сакавіка ўсе грамадзяне, якія вяртаюцца з краін, дзе ёсць выпадкі каронавіруса, павінны знаходзіцца на двухтыднёвай самаізаляцыі пад наглядам медыкаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя