|
|
Новае выданне распавядзе пра сувязь традыцыі і будучыні.
Паводле рэдакцыі, “Сівер” — філасофска-культуралагічны альманах. На яго старонках будуць “новыя ідэі і думкі, вольныя ад стэрэатыпаў і догмаў”.
У першым нумары альманаха — артыкулы Аляксея Дзерманта, Кірылы Карлюка, Сяргея Санько, Змітра Скварчэўскага, Алены Семянякі ды іншых. Ёсць і пераклады замежных аўтараў — Эндру Хэдфілда, Джорджыё Локі, Герхарда Петака. Выдаецца “Сівер” на дзвюх мовах – беларускай і рускай.
Прэзентацыя першага нумара “Сівера” адбудзецца ў пятніцу, 8 лютага, у малой зале КЗ “Мінск” (вул.Кастрычніцкая, 5). Пачатак у 18.30, уваход вольны.