![]() |
![]() |
Нягледзячы на пандэмію беларусы Нью-Ёрку не спыняюць працу над творчымі праектамі. Відэа было адмыслова запісана да Дня Волі.
«Я і ты»
Я плёскалася ў моры дэкадансу
І слотай высьцілала берагі.
А ты сьпяваў пад вокнамі рамансы
І таньчыў па-над прорвай ад тугі.
Агонь з вадою маюць падабенства.
З прасторай назаўжды з’яднаны час.
Сусьветам авалодала шаленства
І сімвалам сваім зрабіла нас.
Калі ж згарэла зорка залатая,
Нанова з д’яблам пасварыўся бог.
І зараз Я над безданьню спяваю,
А ты з марской вады гатуеш грог.
Стваральнік роліка — Міхась Шаўчэнка,
верш — Ірына Хадарэнка,
музыка — LOYA «Sunday Afternoon».
Будзьма беларусамі!