С. Калякін: Такія выбары прызнаваць нельга

С. Калякін: Такія выбары прызнаваць нельга


Учора ўлада паставіла крывавую кропку ў спектаклі пад назвай “дэмакратычныя выбар”. У свеце няма аніводнай краіны, дзе на наступны дзень кандыдаты ў прэзідэнты былі б арыштаваныя, а іхныя штабы разгромленыя, - так характарызуюць прайшоўшыя выбары лідары кампаніі “За справядлівыя выбары”.

Таксама невядомае месца знаходжанне кіраўнікоў шэрагу палітычных партый, актывістаў дэмакратычных партый. На думку Сяргея Калякіна, гэта праява злобы ўлады за практычна пацверджаную паразу на выбарах.

- Па-мойму, у свеце няма краін, дзе адразу пасля выбараў практычна ўсе кандыдаты ў прэзідэнты былі б арыштаваны, а іх штабы разгромлены. І сёння на раніцу мы не ведаем, дзе знаходзяцца шэраг кандыдатаў у прэзідэнты, частка з іх знаходзіцца ў турме КДБ. Наша выснова, гэтыя выбары нельга прызнаць справядлівымі і нельга прызнаць адпаведнымі хоць якім-небудзь мінімальным стандартам свабодных і дэмакратычных выбараў. Выбары, на якія прымусова заганяюць чверць насельніцтва краіны, не могуць лічыцца сввабоднымі

Актывісты кампаніі “За справядлівыя выбары” катэгарычна абверглі заяву кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай пра адсутнасць скаргаў у Цэнтрвыбаркам у дзень галасавання. Па словах Калякіна, толькі ў яго знаходзяцца копіі больш чым 600 такіх скаргаў, што складае прыкладна трэцюю частку, копіі якіх яшчэ не былі атрыманыя кіраўніцтвам кампаніі з-за перашкодаў з сувяззю. Апроч гэтага цягам учорашняга дня тэлефонны нумар ЦВК практычна ўвесь дзень быў занятым, а ўвечары факсы сігналізавалі пра сканчэнне ў іх паперы, што яшчэ раз пацвярджае вялікую колькасць скаргаў.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя