![]() |
![]() |
Аляксей Красоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
16.09.2010 г.
У мінскай кавярні “Лісіная нара”, вядомай па частых музычных і паэтычных вечарынаў, адбылося першае ў сёлетнім канцэртным сезоне выступленне беларускага барда Алеся Камоцкага.
- Кавярня гэта нязвыкла, - зазначыў Алесь Камоцкі, - не заўсёды выступы ў кавярні ўдалыя, алё гэтым разам былі нейкія свойскія людзі, урэшце атрымаўся кантакт і нічога не перашкаджала.
На мерапрыемстве з па-сапраўднаму ўтульнай сяброўскай атмасферай прагучалі добра вядомыя песні выканаўцы, а таксама прэзентацыі твораў, якія ўвойдуць у наступны альбом Алеся Камоцкага, праца над якім ужо вядзецца.
Бліжэйшы канцэрт Алеся Камоцкага будзе таксама клубным і адбудзецца ў “Р-клубе” у Мінску 4 кастрычніка. Але асноўныя сольныя канцэрты, як заўважыў сам выканаўца, распачнуцца бліжэй да лістапада і пераважна будуць праходзіць у тэатральных залях, якія самому музыку падаюцца найлепшымі для выступаў.
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя Фота: Леаніда Нарушэвіча