Канферэнцыя «Таямнічая Беларусь» прайшла ў Менску

Канферэнцыя «Таямнічая Беларусь» прайшла ў Менску


Шостая па ліку канферэнцыя «Таямнічая Беларусь», якую штогод ладзіць Уфакам – суполка беларускіх даследчыкаў анамальных з’яў, прайшла ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Распавядае яе арганізатар Ілля Бутаў:

– Сапраўды ў нас адзін з самых насычаных па дакладах год. У нас было заяўлена ўсяго 11 дакладаў, некалькі чалавек, праўда, не змаглі прыехаць, але было 8 дакладчыкаў. Сёлета ў нас дакладчыкі, акрамя Беларусі, заяўленыя з Украіны і Расеі. Паднялі шмат розных новых цікавых тэмаў, новыя твары, новыя даследчыкі сёлета.

Даследаваннем анамальных з’яў у Беларусі займаюцца акадэмічныя навукоўцы, краязнаўцы, даследчыкі-аматары. Галоўным крытэрыем адбору дакладаў на канферэнцыю з’яўляецца навуковы падыход у даследаваннях.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск


Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя