|
|
Штаб праймерыз абвясціў пра прыпыненне паездак у рэгіёны з-за каронавіруса
Не прыпыняецца, а пераносіцца. Рэгіянальныя паездкі праймерыз далей не адбудуцца.
Рада кампаніі „Народнага галасавання” (праймерыз) прыняла рашэнне аб прыпыненні з 18 сакавіка па 2 красавіка рэгіянальных паездак кандыдатаў у сувязі з пагрозай распаўсюду каронавірусу. Але запланаваная сустрэча ў Баранавічах адбудзецца заўтра, 17 сакавіка ў 18:00 па адрасе: вул. Камсамольская, 23. Пра гэта ў нашым эфіры паведаміў в.а. кіраўніка штаба Аляксей Сігаеў:
– І больш у сакавіку не праводзіць ажно да 2 красавіка. Будзем таксама сачыць за сітуацыяй, можа прыйдзецца нам і крыху падоўжыць тэрмін спынення народнага галасавання па рэгіёнах. Мы не адмяняем сустрэчы, мы іх пераносім, то бок, на сёння мы кажам, што гэтыя сустрэчы, якія мусяць адбыцца на працягу двух наступных тыдняў, а іх запланавана 7 сустрэч, мы іх пераносім на больш позні тэрмін.
Арганізатары таксама нагадваюць, што з наступнага тыдня пачнецца інтэрнэт-галасаванне. А значыць праймерыз пераходзіць з офф-лайн ў ан-лайн.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя