|
|
У Аксаны Спрынчан выйшла кніга накладам у 2 экзэмпляры 1
У Аксаны Спрынчан выйшла кніга накладам у 2 экзэмпляры 2
Кніга вершаў “Нелінейнае” ўнікальная не толькі сваім накладам, яна адначасна ёсць дыпломнай працай студэнткі факультэта дызайну Беларускай Акадэміі мастацтваў Мар'яны Скамарошчанкі, - кажа паэтка Аксана Спрынчан:
- Лініямі, стужачкамі стварыла вобразы, свет маіх вершаў. Мінімальнымі сродкамі дызайнер стварае карціну свету кожнага верша. Верш у тры радкі пададзены на дзве старонкі, ствараецца незвачайная вобразнасць, верш ператвараецца ў карціну, у свой свет. Часам падаецца, што дастаткова нават аднаго вершу, каб займець уяўленне пра ўсё, што творыцца ў жыцці аўтара і чытача.
Паводле Аксаны Спрынчан, пакуль яна не плануе друкаваць кнігу вершаў “Нелінейнае” большым накладам:
- Я думаю што пакуль – гэта нешта такое, што патрабуе рарытэтнасці, гэтым яна таксама прыцягвае. У прынцыпе раздрукаваць такую кнігу заўсёды магчыма, але пакуль мне нават шкада гэта рабіць, бо ёсць нешта такое таямнічае ў тым, што яе лёс склаўся менавіта так.
Кнігу можна пабачыць на Міжнародным кніжным кірмашы, які праходзіць у Менску, на стэндзе выдавецтва “Галіяфы”.
Рыгор Сапяжынскі, Беларускае Радыё Рацыя