|
|
Амаль кожная жанчына схільная мець прадузятае стаўленне да блізкіх асобаў свайго полу.
Механізм штучнага насаджэння ўнутранай мезаганіі раскрыла даследчыца і актывістка Ганна Філістовіч. Яе лекцыя прашла ў межах міжнароднай дабрачыннай акцыі «Не вінавата» на менскай пляцоўцы «Другі паверх».
– Гэта вельмі вялікая праблема, не ўсведамляемая праблема. Нашае грамадства вельмі недалёка адышло ад патрыярхату, то бок яно на роўні ідэй далёка ад гендэрнай роўнасці. Тое, як выхоўваюцца традыцыйна хлопчыкі і дзяўчынкі ў многім фарміруе аснову, вельмі спрыяльную да хатняга гвалту.
Паводле рэкамендацыі Арганізацыі аб’яднаных нацый для пазьбягання мезаганіі і раскрыцця патэнцыялу жанчын важна з маленства нагадваць дзяўчынкам пра тое, што яны моцныя, здольныя і заслугоўваюць роўнай з хлопчыкамі павагі.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя